Мультфільм «Суперкніга» цяпер на беларускай!

Распавесці сябрам:

Мы маем для вас добрыя навіны! На YouTube з’явіўся афіцыйны канал «Суперкнігі» на беларускай мове! Гэты захапляльны твор ужо заваяваў сэрцы многіх гледачоў па ўсім свеце і цяпер даступны і для беларускай аўдыторыі.

«Суперкніга» — гэта анімацыйны серыял, які апавядае пра прыгоды дваіх дзяцей: Крыса і Джой, і іх робата-памочніка Гізма. Яны падарожнічаюць у часе, наведваючы біблейскія мясціны і падзеі, дзе знаёмяцца з вялікімі героямі веры. Гэта не проста забаўляльны мультфільм. Ён навучае дзяцей важным жыццёвым каштоўнасцям, такім як сяброўства, адвага і вера.

Мы верым, што гэты мультфільм дапаможа вялікай колькасці дзяцей і іх сем’яў бліжэй пазнаёміцца з біблейскімі падзеямі і атрымаць асалоду ад прыгод Крыса, Джой і Гізма.

Запрашаем усіх зацікаўленых глядзець «Суперкнігу» на афіцыйным YouTube-канале і дзяліцца сваімі ўражаннямі! Няхай гэты серыял натхняе і ўзбагачае ваш духоўны свет!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.