Распавесці сябрам:
Гісторыя ўзлёту пасля падзення, змагання з беднасцю, траўмамі, бюракратызмам — захопіць увагу не толькі аматараў спорту. Фільм хутчэй зусім не пра спорт, але пра сілу і здольнасць заставацца прыстойным чалавекам нават у цяжкіх абставінах.
Натхняльны фільм, заснаваны на рэальных падзеях гадоў вялікай дэпрэсіі ў ЗША, апавядае гісторыю баксёра Джэймса Брэдака, які пераадольвае цяжкасці ды ідзе да сваёй мэты.
«На імя Папялушка» — гэта не толькі гісторыя пра спорт, але і пра сямейныя каштоўнасці, адвагу і настойлівасць.
Мы ўпэўненыя, стужка натхніць многіх гледачоў і дапаможа верыць у сябе нават, калі жыццё выпрабоўвае цябе. Запрашаем глядзець «На імя Папялушка» па-беларуску і дзяліцца ўражаннямі, падабайкамі, спасылкаю з сябрамі!
Не прапусціце магчымасць занурыцца ў свет баксёрскіх баёў і чалавечай сілы духу!
Добры дзень! Ці магу я прапанаваць фільмы, якія вы можаце агучыць на беларускай мове?