Пачні навучальны год весела і па-беларуску з фільмам «Мой сябар Жырафа»

Распавесці сябрам:

Прэм’ера кіно адразу на роднай мове! Ад 30 жніўня сустракайце цудоўны фільм для ўсёй сям’і «Мой сябар Жырафа».
Паказы адбудуцца ў 14-ці кінатэатрах Мінска, квіткі можна набыць у касах кінатэатраў і на afisha.tut.by

«Мой сябар Жырафа» – цікавы і добры фільм для ўсёй сям’і, які спадабаецца як дзецям, так і дарослым гледачам.

Дзікечэ Дап і яго сябар жырафа Раф нарадзіліся ў адзін дзень. Яны разам бавяць шмат часу, бо дзядуля хлопчыка працуе наглядчыкам заапарка, у якім жыве Раф. Неразлучныя сябры дзеляць на дваіх усё, што маюць, нават пару чырвоных гумовікаў!

І вось Дзікечэ і Раф вырастаюць і збіраюцца пайсці вучыцца разам. Але на жаль у школе ёсць строгае правіла: «Прыходзіць з жывёламі нельга!». У школе Дзікечэ адкрывае для сябе шмат новага, знаёміцца з іншымі дзецьмі, але сумуе па Рафу і прыдумляе план, як прывесці чатырохнагага сябра на заняткі.

Трэйлер фільма:

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.