Распавесці сябрам:
Дарагія сябры! Мы запусцілі вельмі важную штуку:
краудфандынгавы праект для агучкі мультсерыяла «Свінка Пэпа» на беларускую мову.http://www.talaka.by/projects/651/campaign
«Краудфандынгавы» значыць, што мы шукаем грошы на агучку не ў нейкіх «спонсараў», ці «донараў», а просім іх у вас — тых, хто жадае бачыць беларускую Беларусь, у якой дзеткі глядзяць мульцікі на роднай мове.
Шмат разоў беларускамоўныя бацькі казалі нам, што ім крытычна не стае мульцікаў па-беларуску для самых маленькіх і прасілі нас выправіць сітуацыю. Менавіта таму мы і распачалі гэты праект.
З вашай дапамогай мы агучым першы сезон «Свінкі Пэпы» (а гэта 52 серыі) на беларускую мову і выкладзем яго у свабодны доступ у інтэрнэт: на youtube, вконтакте, магчыма, зробім асобны сайт. Мульцік разлічаны на дзяцей да 7 год, для дзяцей у гэтым узросце асабліва важна чуць родную мову.
Нам патрэбна сабраць прынамсі 37,5 мільёнаў беларускіх рублёў (каля 2,5 тысяч даляраў). Кожны хто ахвяруе грошы на гэтую справу, атрымае падарункі (яны розныя, залежаць ад сумы ахвяравання). Напрыклад, за ахвяраванне ў 500 000, гэта будзе падарункавы DVD са «Свінкай» і мяккая цацка — адзін з герояў «Свінкі Пэпы» (дарэчы, такая цацка каштуе ў BIGGZ каля 300 000).
Калі мы збярэм больш за патрабаваную суму, мы проста будзем агучваць «Свінку» далей — усяго ў мультсерыяле больш за 200 серый, таму працы шмат :)
Як вызначыцца, колькі ахвяраваць? Мы прыдумалі такі калькулятар: падумайце, колькі вы гатовыя заплаціць за з’яўленне аднаго выпуска «Свінкі» па-беларуску. А цяпер памножце лічбу на 50 — колькасць серыяў першага сезона. Напрыклад, калі за адну серыю вы будзеце гатовы аддаць 10 000 рублёў, то ахвяруйце 500 000 (гэта 30 даляраў). Калі 50 000 за серыю — атрымліваецца 2,5млн (160 даляраў).
Многія ужо бачылі першыя дзве серыі «Свінкі Пэпы», што мы агучылі. Яны без аніякай рэкламы сабралі 15 000 праглядаў, што яшчэ раз сведчыць пра запатрабаванасць праекта. Паглядзіце і ацаніце! Агучваюць прафесійныя акцёры і маладыя бацькі Ганна Хітрык і Уладзімер Глотаў. Ганна — зорка Купалаўскага тэатра і музычнай сцэны (ДзеціДзяцей, “Сундук”), Валодзя — вядучы акцёр тэатра імя Горкага.
Мы просім кожнага, хто прачытаў гэты допіс, дапамагчы яго распаўсюдзіць: націснуць падабайку і падзяліцца з сябрамі.
А таксама перайсці па спасылцы http://www.talaka.by/projects/651/campaign і выбраць суму ахвяравання. Сайт зроблены так, што на дадзеным этапе вы не плаціце грошы, а толькі даеце абяцанне на пэўную суму, грошы ў вас папросяць, калі праект збярэ дастатковую суму. Калі вам па нейкай прычыне нязручна зрабіць гэта там, напішыце нам на kinakong.by@gmail.com і мы знойдзем спосаб. Калі вы ўжо раней ахвяравалі, але не атрымалі адказ, таксама напішыце на наш мэйл.
Верым, што разам з вамі мы здолеем ажыццявіць гэты цудоўны дзіцячы праект!
Ваш Кінаконг, kinakong.by.
Мне вельмі падабаецца гэты сайт. На ім ёсць розныя відэа фільмы і мультфільмы на роднай мове,гэта вельмі добра асабіста для малых дзяцей.