«Падынгтан» — дадатковыя паказы 17 і 18 снежня!

Распавесці сябрам:

Добрыя навіны для ўсіх, хто жадаў, але не здолеў трапіць на «Падынгтана» па-беларуску. Па шматлікіх просьбах мы ладзім дадатковыя прагляды! У выходныя 17 і 18 снежня ў кінатэатры «Перамога» адбудзецца ажно 4 паказы гэтага цудоўнага фільма ў беларускай агучцы.

«Падынгтан» гэта шыкоўны сямейны фільм пра легендарнага брытанскага мядзведзіка. Кіно 2014 года з Ніколь Кідман спадабаецца і дзецям, і дарослым. На яго варта ісці ўсёй сям’ёй, гэта добры, смешны і вельмі мілы фільм.

Білеты можна купіць ужо зараз праз інтэрнэт, ці ў касах к-т «Перамога». Кошт — усяго 3 рублі. Пачатак сеанса ў суботу і нядзелю а 17:00 і 19:00.

 

Пытанні задавайце па тэлефонах:  +375 17 3062906 (касы кінатэатра); +375 29 5543459 (арганізатар паказа)

One Comment on “«Падынгтан» — дадатковыя паказы 17 і 18 снежня!”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.