Навагодні падарунак ад «Кінаконга»

Распавесці сябрам:

Знаёмцеся, гэта Зміцер!

У Змітра двое дзетак, і ён хоча, каб яны размаўлялі па-беларуску, хоць сам ён — рускамоўны. Таму ён стаў шукаць беларускамоўныя мульцікі, кніжкі і фільмы. А пасля Зміцер пачуў пра «Беларускія ўікэнды». І прыйшоў спачатку на «Лютара» са старэйшым сынам, а пасля на «Падынгтана» ўсёй сям’ёй!

У запоўненай анкеце Зміцер напісаў:

«Огромное спасибо. Был на просмотре со старшим ребенком. Обязательно будем и с младшим. Столкнулся с проблемой, что у детей школьный урок “Беларуская мова” самый трудный, а предложить им послушать или посмотреть на беларускай мове ничего нет (нет контента на беларускай мове в интернете, на ТВ отдельные передачи). Почему то наша страна не заказывает озвучивание новых фильмов на беларускую мову. Благодарен Вам, за Вашу инициативу, которая восполняет этот пробел».

Сёння Зміцер атрымаў падарунак ад Кінаконга — планшэт, які мы разыгралі сярод удзельнікаў анкетавання «Беларускіх Уікэндаў». А ў дадатак Зміцер атрымаў яшчэ беларускамоўнай прадукцыі для ўсёй сям’і: сямейны фільм «Гэта цудоўнае жыццё» і аўдыё-кнігу «Хронікі Нарніі: Пляменнік Чараўніка» ў чытанні Андрэя Каляды. Нам здаецца, гэта стала добрым калядным падарункам для сям’і Змітра.
Віншуем нашага пераможцу! І кожнаму з тых, хто чытае гэтыя словы: Найлепшыя зычанні на Раство і Новы год! Дабраславенняў! І давайце разам пажадаем больш добрага беларускамоўнага кіно ў 2017 годзе :)

One Comment on “Навагодні падарунак ад «Кінаконга»”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.