«Рыбка Поньё» па-беларуску: шэдэўр мультыплікацыі ад Хаяо Міядзакі

Распавесці сябрам:

Прэм’ера адбудзецца 21 чэрвеня ў кінатэатры «Масква» а 19:00.

Перадапошні фільм знакамітага японскага рэжысёра распавядае гісторыю Русалачкі на свой непаўторны манер. Галоўны герой, пяцігадовы хлопчык Соске, ратуе маленькую рыбку Поньё.  Яна, пазнаёміўшыся са светам людзей, цяпер хоча стаць чалавекам. Гэтая добрая сямейная гісторыя спадабаецца гледачам любога ўзросту!

Паказы мульціка адбываюцца ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom. На беларускую мову ролі агучылі: Святлана Анікей, Павал Харланчук, Святлана Цімохіна, Наталля Кот, Яўген Перлін і Алесь Малчанаў.

Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і па спасылцы.
Прыходзьце ўсёй сям’ёй і запрашайце сяброў!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.