Падынгтан 1 і 2 па-беларуску з 11 ліпеня ў кінатэатрах

Распавесці сябрам:

Адзін з найлепшых сямейных фільмаў апошніх год вяртаецца ў беларускім дубляжы! Медзведзяня Падынгтан з нетраў Перу прыязджае ў Лондан у пошуках новага дому. Ці здолее ён знайсці дом, сяброў і сям’ю ў новым месцы? І ці здолее ўберагчыся ад невядомай небяспекі, якая чакае на яго тут?

Адначасова з першай часткай у беларускіх кінатэатрах будзе ісці працяг фільма — «Падынгтан 2»

Фільм зняты паводле цудоўнай брытанскай казкі пра Падынгтана з удзелам знакамітых акцёраў Ніколь Кідман, Майкла Гэмбана, Пітэра Капальдзі ды іншых, цяпер дубляваны на беларускую мову. Адначасова з першай часткай у беларускіх кінатэатрах будзе ісці працяг фільма — «Падынгтан 2»

Фільм дубляваны на беларускую мову кампаніяй Кінаконг у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom|A1

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.