Легендарны «Адзін дома» па-беларуску — 11-13 студзеня

Распавесці сябрам:

Наш калядны марафон завяршае знакамітая камедыя «Адзін дома». 11-13 студзеня з экранаў кінатэатраў вядомыя кожнаму з дзяцінства героі загавораць па-беларуску!

Маленькі Кевін — малодшы дзіцёнак у вялікай сям’і. Аднойчы хлопчык пажадаў, каб яго сям’я знікла, і жаданне здзяйсняецца: усе з’язджаюць у адпачынак, а Кевіна забываюць. Ён застаецца адзін у вялікім доме. Але ёсць праблема: злодзеі, якія рабуюць дамы ў гэтым раёне. Кевін падрыхтуе ім асаблівы прыём…

Глядзіце фільм 11-13 студзеня ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema. Квіткі ў касах кінатэатра і ў інтэрнэце.

Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» ад кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.