Распавесці сябрам:
26-28 кастрычніка ў кінатэатры «Масква» адбудуцца паказы культавага брытанскага фільма «Вогненыя калясніцы».
Гэтая стужка атрымала 4 Оскары, у тым ліку за найлепшы фільм. «Вогненыя калясніцы» маюць сусветны статус культавага фільма, але малавядомыя ў Беларусі. Гэта адзін з кінематаграфічных сымбаляў Вялікабрытаніі, разам з фільмамі пра Джэймса Бонда і самы знакаміты спартовы фільм Англіі.
Фільм распавядае рэальную гісторыю змагання легкаатлетаў Гаральда Абрахамса і Эрыка Лідэла, які выступалі ў складзе алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі на пачатку 20 стагоддзя.
Акрамя бездакорнай акцёрскай гульні, выбітнай рэжысёрскай працы, кіно знакамітае саўндтрэкам кампазітара Вангеліса.
Фільм дубляваны на беларускую мову.