Першы ў гісторыі 3D-фільм па-беларуску: легендарны «Тэрмінатар 2».

Распавесці сябрам:

Прэм’ерны паказ «Тэрмінатара-2» па-беларуску адбудзецца 23 мая ў velcom cinema. А 24-26 мая паказы працягнуцца ў кінатэатрах «Беларусь» і velcom cinema. Культавае кіно агучана на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1.

У кінатэатрах будзе дэманстравацца абноўленая версія 2017 года ў 3D фармаце, створаная адмыслова да 25-годдзя фільма.

Стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Сын галоўнай гераіні Сары Конар, Джон Конар, абраны стаць лідарам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з пастапакаліптычнай будучыні, непаражальны тэрмінатар новай мадэлі, мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць перапраграміраваны супрацівам тэрмінатар старога пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яе фінала залежыць лёс чалавецтва.

Зняты ў 1991 годзе «Тэрмінатар-2: Судны дзень» – гэта фільм, які змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да прымянення камп’ютэрнай анімацыі і паказаў новыя магчымасці яе выкарыстання ў кіно. У 1992 годзе стужка атрымала чатыры статуэткі «Оскар» – у намінацыях «Лепшы гук», «Лепшы мантаж гука», «Лепшыя візуальныя эфекты» і «Лепшы грым». Вядома, што фільму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа: як Арнольд Шварцэнэгер, так і Лінда Хэмільтан доўга працавалі над сваёй фізічнай формай. Нягледзячы на тое, што статуэтка за лепшую мужчынскую ролю дасталася не «Тэрмінатару-2», крытыкі прызнаюць: гэта лепшая роля экс-губернатара Каліфорніі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.