Расамаха: гісторыя і трэйлеры да фільма

Галоўным героем першай сольнай стужкі па сусвету «Людзей  Ікс» стаў Расамаха. І гэта невыпадковы выбар: не істотна, ці ён у галоўнай ролі, ці з’яўляецца як камеа на пару старонак, прысутнасць Расамахі заўжды суправаджалася павышэннем продажаў наведанага ім коміксу і ажыятажам сярод чытачоў.

Папулярнасць Расамахі, што робіць яго ўнікальным персанажам, часамі пераходзіць усе разумныя межы, раздражняе многіх, але працягвае ўзрастаць. Менавіта таму першы сола-фільм па сусвету Людзей Ікс прысвяцілі яму, ды і ў папярэдняй трылогіі, трэба прызнаць, ён заўсёды знаходзіўся ў цэнтры сюжэту. У траўні 2008-га года аўтарытэтны амерыканскі часопіс Wizard паставіў яго на першае месца ў спісе 200 лепшых персанажаў коміксаў усіх часоў. Чаму ж менавіта гэты персанаж стаў адным з вядучых герояў найбуйнейшага ў свеце выдавецтва коміксаў? У чым сакрэт яго папулярнасці?

Джэймс Хоўлет, вядомы па мянушках Логан і Расамаха, валодае звышздольнасцямі, атрыманымі натуральным і штучным шляхамі. Генетычная мутацыя надзяліла яго магутным зрокам, слыхам і нюхам, кіпцюрамі і ацаляючым фактарам, што дазваляе пераносіць самыя цяжкія пашкоджанні (аднойчы ён здолеў ацаліцца з голага шкілета), а таксама імунітэтам да алкаголю, наркотыкаў і таксіну. І, што не менш важна, запаволеным працэсам старэння. Так што сапраўдны ўзрост героя да пэўнага часу быў пад вялікім пытаннем. Рэзкія змены ў генах закранулі і свядомасць Расамахі, вынеслі на пярэдні план яго звярыны пачатак. З часам Логан навучыўся яго сцішваць, але да гэтага часу здараюцца прыступы агрэсіі, пры якіх ён пераходзіць у рэжым берсерка, калі бяздумна знішчае ўсё на сваім шляху. Праграма «Зброя Ікс» пакрыла шкілет Джэймса найтрывалейшым металам на Зямлі — адаманціям, і ператварыла яго касцяныя кіпцюры ў вастрэйшыя лёзы, узмацніўшы яго прыродныя здольнасці і пераноснасць фізічных нагрузак у некалькі разоў. Такім чынам, Логан стаў дасканалай машынай для забойстваў, але з чалавечай душою.

расамаха, кінаконг

Той самы выпуск

Першае з’яўленне Расамахі адбылося на апошняй старонцы 180-га выпуску серыі «Халк Неверагодны», у кастрычніку 1974 года, а ўжо у 181-м дзейнічаў як паўнавартасны герой. Ён быў створаны сцэнарыстам Ленам Уайнам і мастаком Джонам Роміта-старэйшым. Удзел апошняга, праўда, абмежаваўся толькі дызайнам жоўта-сіняга касцюма (менавіта гэты касцюм стаў фактычна галоўным сімвалам героя), а сам комікс намаляваў Хэрб Трымп. Логан быў прадстаўлены як агент канадскага ўрада, пасланы разабрацца з уварваўшымся на тэрыторыю краіны гігантам Халкам. З тых часоў гэтыя героі неаднаразова сустракаліся для матчу-рэваншу, пераможцам выходзіў то адзін, то другі, але хто ў выніку мацней, высветліць так і не ўдалося. Нядаўна гісторыя іх знаёмства была прайграная ў мультфільме «Халк супраць…».

 

Спачатку некаторыя сцэнарысты планавалі растлумачыць паходжанне Логана зусім ужо дзікай гісторыяй: быццам ён мутаваў ў чалавекападобную істоту са шчанюка расамахі. Нават знакамітыя кіпцюры задумваліся ўсяго толькі прымацаванымі да пальчаткаў лёзамі. Але ад абедзвюх ідэй, на шчасце, адмовіліся. Інакш Расамахай мог бы стаць любы, хто апрануў б гэтыя пальчаткі. Новыя героі ў коміксах з’яўляліся практычна штомесяц, і пасля гучнага дэбюту аб Логане на некаторы час забыліся. Толькі калі першапачатковую каманду Людзей Ікс (Анёл, Звер, Цыклоп, Ледзяны Чалавек і Джына Грэй) вырашылі разбавіць новымі ўдзельнікамі, сцэнарысты ўзгадалі пра існаванне кіпцюрастага героя. Яго вырашылі зрабіць мутантам, і, пачынаючы з 1975 года, Расамаха рэгулярна з’яўляецца ў коміксах пра Людзей Ікс.

расамаха кінаконг

Трэба сказаць, што пры ўсёй сваёй прыроднай няўжыўчывасці, канадзец выдатна ўпісаўся ў каманду і стаў яе неад’емнай часткай. Калісці ён не выходзіў за рамкі героя другога-трэцяга плану, але нават тады ў адносінах з іншымі мутантамі пачаў выяўляцца характар ​​Логана. Ён паказаў сябе грубым, жорсткім і бескампрамісным. Але у той жа час ён строга трымаецца ўласнага кодэксу гонару, валодае шырокімі ведамі ў галіне моў і культур свету (гэтым ён абавязаны свайму ўзросту) і надзейным паплечнікам. Нядзіўна, што такі кантраст падараваў Логану безліч прыхільнікаў па ўсім свеце.

У Беларусі фільм «Расамаха» («The Wolverine», у расейскім перакладзе «Росомаха: бессмертный») выйдзе 25 ліпеня. Стужка распавядае гісторыю героя, у якога з’явілася магчымасць пазбавіцца дара-праклёна: ягонай бессмяротнасці.

Падзяліцца допісам

  • Facebook
  • Twitter

Падзяліцца меркаваннем