«Падзенне Белага Дома» — інтэрв’ю і трэйлер

18 ліпеня ў беларускі пракат выходзіць фільм “Падзенне Белага дома” рэжысёра Роланда Эмерыха, вядомага па карцінах “Універсальны жаўнер”, “Зорныя брамы”, “Дзень незалежнасці”, “Паслязаўтра” і “2012”, “Патрыёт”. У новай стужцы ідзе аповед пра захоп тэрарыстамі рэзідэцыі прэзідэнта ЗША. Лідар краіны (Джэймі Фокс), прататыпам якога стаў Барак Абама, вось-вось заплоціць за свае надта смелыя палітычныя рашэнні, але амаль выпадковы наведвальнік рэзідэнцыі (Чэнінг Татум) нечакана апынаецца здольным перашкодзіць злачынцам. Кірыл Шамсутдынаў  перад прэм’ерай пагутарыў з рэжёсарам “Падзеннеу Белага дома” пра тое, навошта баевіку гумар, эмацыянальная сувязь герояў і пераемнасць драматургічных прыёмаў.

Вы ўжо ўзрывалі рэзідэнцыю прэзідэнта ЗША у “Дні Незалежнасці”, а потым яшчэ і размалацілі борт нумар адзін у “2012”. Прызнайцеся, вам проста падабаецца ўзрываць прэзідэнцкую ўласнасць.

Раланд Эмерых: Так, такое ўражанне можа скласціся, але, папраўдзе, у чарговы раз гэта атрымалася выпадкова. Больш за тое, калі мне прынеслі сцэнарый і я прачытаў назву, я падумаў: “Не ўжо, я за гэта не вазьмуся”. Але я не мог не прачытаць яго, а прачытаўшы – не пагадзіцца здымаць фільм пра Белы дом. Гэтым разам я сам здзіўляўся, што ўсё ж такі падсапсаваў рэзідэнцыю.

Белы дом здаецца паўнавартасным героем апавядання. Як вы дамагліся такога эфекту?

Калі ў Белым доме штосьці не так, значыць, і ва ўсёй Амерыцы справы не ў парадку. А ў “Падзенні” будынак паказаны яшчэ з аднаго боку – не толькі ў якасці сімвала Амерыкі, яе дэмакратыі і цэнтр ўлады, але і як нейкая крэпасць, надзейная і таямнічая, але пры гэтым пазбаўленая сакрэтаў, абражаная і варожая да сваіх жыхароў.

Я стараўся зрабіць так, каб дзеянне фільма разгортвалася там, дзе нават  планіроўка адпавядала б падзеі. Разумееце, мала хто як мае быць ведае, як насамрэч уладкавана рэзідэнцыя, і таму кожны герой паводзіць сябе па-рознаму, у тым ліку ў залежнасці ад таго, наколькі ён ўпэўнена арыентуецца ў будынку. Герой Татума не ведае, дзе што знаходзіцца, а герой Фокса – не ўяўляе, што можна зрабіць, у той час як тэрарысты бегаюць па будынку, быццам яны тут галоўныя. Але іх Белы дом адкідае, таму што яны ў ім лішнія.

Рэзідэнцыя робіць уражанне вельмі праўдападобнай, вы знарок засяроджвалі ўвагу на дэталях? Наколькі яны дакладныя?

Мы, нашая каманда, з самага пачатку жадалі пабудаваць нашыя дэкарыцыі настолькі падобнымі да сапраўднага Белага дома, наколькі гэта наогул магчыма – каб людзі, якія дакладна ведаюць, як там усё ўладкавана, сказалі б: “Так, гэтыя рабяты ўмеюць працаваць”. І найперш мы пачалі хадзіць на экскурсіі, абмяркоўваючы паміж сабой, што можна было б узарваць папрыгажэй. З дэталямі было складаней – я толькі аднойчы быў у асабістых пакоях прэзідэнта, на персанальным паказе “Дня незалежнасці”, і больш-менш запомніў усё добра. Яшчэ адна знаёмая, якая працуе ў Белым доме, правяла мяне праз Заходняе крыло. Для ўсяго астатняга давялося праводзіць спецыяльнае даследаванне: свет змяніўся, і да бяспекі за апошнія 15 гадоў пачалі адносіцца сур’ёзней. Але ў выніку мы атрымалі наш Белы дом, амаль такі ж, як сапраўдны. Амаль – таму што ў рэзідэнцыі на самой справе шмат дываноў, а я падумаў, што бліскучая падлога падыдзе нашай задачы больш. Ну і бункер, канешне, у нас уласны.

Вы звычайна здымаеце маштабныя карціны, дзеянне якіх разгортваецца па ўсім свеце, а зараз атрымаўся амаль герметычны фільм – але ўсё роўна з пачуццём размаху. Вам сама задача была цікавая?

Бадай, так. Класічны баевік апісвае падзеі, неразнесеныя далёка адзін ад аднаго па часе, а мы стараліся зняць менавіта класічны фільм.  Выканаўшы яшчэ і ўмову адзінства месца, мы вырашылі зрабіць так, каб за супрацьстаяннем супраціўнікаў было штосьці большае, чым іх асабістае выжыванне.

whd4

Апрача таго, што галоўны герой умудраецца весці партызанскія баявыя дзеянні ў закрытым будынку, а ворагі не могуць яго знайсці, напружанне апавядання будуецца на яшчэ адным супярэчанні. Джон Кэйл, персанаж Татума, павінен уратаваць прэзідэнта, але пры гэтым ён увесь фільм на самой справе пытаецца вызваліць сваю дачку. У больш шырокім сэнсе, ён ратаванне пэўных людзей прыпадабняе да прадухілення сусветнай катастрофы. То бок гэта класічны канфлікт абавязку і пачуццяў, розуму і сэрца, які ідзе яшчэ з часоў Шэкспіра. Пры гэтым для Кэйла выбраць – значыць адназначна прайграць; ён у пэўны момант разумее гэта і стараецца выбару не рабіць. У героя Джэймса Вудса, антаганіста Кэйла, выбар быў падобны – праўда, каталізатарам сталі іншыя пачуцці – і ён гэты выбар зрабіў. Маштабнасць, напружанне ствараюцца дзякуючы дэманстрацыі характараў, матываў, біяграфій персанажаў, якія не толькі жадаюць забіць ці ўратаваць адзін аднога , але і ведаюць, навошта.

Наогул, мне здалася цікавай матывацыя Кэйла, які прыйшоў у Белы дом, каб уз’яднаць сям’ю, і як знарок, яму ўсімі сіламі перашкаджаюць. Ён у гэтым падобны да Джона Маклэйна, галоўнага ероя “Цвёрдага арэшка”.

Так, гэта адчуваецца. Увогуле “Падзенне Белага дома” здаецца знятым па лекалах 1980-90-х, часам ствараецца ўражанне, што герой можа кінуць свайго ворага ў лядоўню і сказаць: “Ахладзіся”. Вы лічыце, што прыйшоў час вярнуцца да класічнага баевіка?

У той час здымалі вельмі правільныя карціны гэтага жанру, яны краналі, у іх быў драйв, які прымушаў гледача сядзець разявіўшы рот. Напэўна, нейкія элементы драматургіі “Падзення Белага дома”, якія нагадвалі пра залатыя часы баевіка, прыцягнулі за сабой іншыя штукі, якія выкарыстоўвалі, калі з’явіліся “Гнеў”, “Апошні бойскаўт”, “Цвёрды арэшак”. Мы свядома ішлі на тое, каб нагадаць гледачу пра старое кіно. Напрыклад, Кэйл і Маклэйн – персанажы, якія трапляюць ў неправільнае месца ў неправільны час. Таму не здзіўляе, што часам “Падзенне” падобны да “Арэшка”. Дарэчы, той момант, дзе Татум поўзае па вентыляцыі ў бруднай белай майцы – паўнавартасны амаж.

Чаго не хапае сучаснаму баевіку ў параўнанні з класікай? Напэўна, гумару. Мы пастараліся дадаць у фільм паболей жартаў, вельмі простых і вельмі дзейсных, па-сапраўднаму смешных. У гледача ж у галаве драйв, і, каб яго выклікаць, не патрэбна пастаянная страляніна і беганіна – патрэбна вібрацыя сюжэта. Гумар у гэтым сэнсе неабходны, людзі ў залі мусяць здымаць напружанне пасля чарговай смерці ці выбуху. Смех выступае як абарончая рэакцыя, у стрэсавых сітуацыях людзі часта могуць паводзіць сябе дурнавата ці смешна. Таму, калі героі не будуць нэрвова жартаваць самі, а некаторыя сітуацыі не будуць камічнымі, глядач не выседзіць нават самы яскравы фільм – яму самому хочацца адрэагаваць на стрэс. І моманты, калі  уцякаючы на машыне герой уключае камеру назірання, а на маніторы яму паказваюць фільм пра зомбі, ці калі ціхоня-экскурсавод нечакана ўпадае ў шаленства ад паводзінаў тэрарыстаў і б’е іх экспанатамі, проста неабходныя.

І, канешне, кожнаму баевіку патрэбны свой герой, чалавечае ўвасабленне нейкай ідэі. Я вельмі рады, што пазнаёміўся з Чэнінгам Татумам, гэта было якраз незадоўга ды здымак. Я адразу зразумеў, што лепшага Джона Кэйла нам не знайсці, а я здымаць і не буду без яго.

Чаму?

Кэйл – персанаж, які далёка ад патэтычнага геройства, хоць на самой справе ён герой, які толькі здаецца няўклюдам. Ён нічога не даводзіць да канца, нічога не можа зрабіць правільна, але калі ў яго раптам не з’яўляецца права на другую спробу, ён пачынае дзейнічаць максімальна эфектыўна. Пры гэтым ён не робіцца машынай для забойства, а ўсё так жа адчувае страх, нянавісць, надзею, працягвае змрочна жартаваць, лаяцца на абставіны і пакутаваць прынятымі рашэннямі.

На гэтую роль Татум падышоў ідэальна, і мне здаецца, у бліжэйшы час ён будзе вялікай зоркай баевікоў. Першае, што я заўважыў, калі ўбачыў Чэнінга, гэта наколькі ён жывы, сапраўдны, у добрым сэнсе прыземлены, пазбаўлены ганарыстасці. У кадры ён дакладна такі ж, ён фізічна, невербальна даносіць да гледача думку: вы зараз за мяне пахвалюецеся, але я зраблю ўсё правільна. Ды што там, ён нават трукі робіць сам, чым ганарыцца – і правільна робіць, гэта адна з тых рэчаў, якімі варта ганарыцца.

У яго атрымалася спрацавацца з Джэймі Фоксам?

Так, больш за тое, яны пасябравалі, што здараецца нячаста. На здымачнай пляцоўцы яны падтрымлівалі адзін аднога так, як і іх героі паводле сцэнарыя. Напэўна, праз іх прыклад падчас здымак склалася на дзіва згуртаваная атмасфера. Нават акторы, якія не ўдзельнічалі ў здымках дубля, прысутнічалі на пляцоўцы, глядзелі на працу іншых. Ніхто не спяшаўся па трэйлерах. Вельмі пацешна было назіраць, як Чэнінг весяліцца з юнай Джоі Кінг, якая грала дачку Кэйла. Яны спеліся цудоўна, напэўна, праз тое, што Татум часткова сам яшчэ дзіцёнак.

Персанаж Мэгі Джыленхал, супрацоўніца аховы, якая не можа абараніць прэзідэнта – гэта таксама класічны герой?

Так, гэта такі абавязковы чалавек, які не можа сядзець склаўшы рукі і дапамагае добраму хлопцу ў тыле ворага, інструктуючы яго па тэлефоне.

Асабліва цікава, што яна двойчы падмануласяў людзях за час развіцця сюжэта, толькі першы раз яна памылілася ў веры, а ў іншы – у недаверы.

Для вас было важнае палітычнае пасланне сюжэта?

Канешне, бо ў першую чаргу гэта фільм пра абарону дэмакратыі, якая з абстрактнага панятку пераўтвараецца ў жыццё і ўчынкі канкрэтных людзей. Дэмакратыя – гэта ў тым ліку немагчымасць адназначнага выбару паміж асабістым і агульным, і гэта смеласць учынку, за якую даводзіцца плаціць. Першапачаткова арганізатары захопу Белага дома па сцэнарыі імкнуліся толькі да грашовай выгады, але я зразумеў, што не веру ў гэта, і дапоўніў фільм пачуццем. Эмоцыя ў палітыцы не менш важная, чым грошы, а ў наш час, калі адміністрацыя Абамы робіць учынкі, якія выклікаюць бурную рэакцыю, гэта асабліва заўважна. Было важна звесці ў адно ўзброенае супрацьстаянне, сямейныя адносіны і палітыку.

Да нейкага моманту, пакуль не было ясна, хто адказны за напад, мне падалося, што фільму падышоў бы адкрыты фінал: пешкі перабітыя, а асобы заказчыкаў усталяваць не атрымалася. У вас не было такое думкі?

Не, што вы! Па-першае, я люблю, калі кожная дэталь у кадры працуе, і выкрыццё абавязковае. А па-другое, гэта якраз той выпадак, калі адкрыты фінал з невядомымі змоўшчыкамі быў бы раўназначны перамозе кепскіх хлопцаў над свабодай і праўдай. А такога ў кіно быць не павінна.

Гутарыў Кірыл Шамсутдынаў(lenta.ru)

 

Падзяліцца допісам

  • Facebook
  • Twitter

Падзяліцца меркаваннем