«Вогненыя калясніцы» па-беларуску — 26-28 кастрычніка ў к/т Масква

Распавесці сябрам:

26-28 кастрычніка ў кінатэатры «Масква»  адбудуцца паказы культавага брытанскага фільма «Вогненыя калясніцы».

Спяшайцеся па квіткі!

Гэтая стужка атрымала 4 Оскары, у тым ліку за найлепшы фільм. «Вогненыя калясніцы» маюць сусветны статус культавага фільма, але малавядомыя ў Беларусі. Гэта адзін з кінематаграфічных сымбаляў Вялікабрытаніі, разам з фільмамі пра Джэймса Бонда і самы знакаміты спартовы фільм Англіі.

Фільм распавядае рэальную гісторыю змагання легкаатлетаў Гаральда Абрахамса і Эрыка Лідэла, які выступалі ў складзе алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі на пачатку 20 стагоддзя.

Акрамя бездакорнай акцёрскай гульні, выбітнай рэжысёрскай працы, кіно знакамітае саўндтрэкам кампазітара Вангеліса.

Фільм дубляваны на беларускую мову.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.