«Гонка» — беларускі трэйлер

70-я гады XX стагоддзя. Залаты час «Формулы-1»: неверагодныя хуткасці гоначных машын, брутальныя на трэку і ранімыя ў звычайным жыцці гоншчыкі, сэксуальныя прыхільніцы, літры шампанскага на фінішы для пераможцы … Два непрымірымых суперніка ў гісторыі гонак — абаяльны плэйбой-ангелец Джэймс Хант і дысцыплінаваны перфекцыяніст-аўстрыец Нікі Лауда — даводзяць сябе да мяжы фізічнай і псіхалагічнай трываласці дзеля трыумфу на трасе. Для іх няма лёгкіх шляхоў да перамогі і права на памылку.
Адзіны промах гоншчыкам можа каштаваць кар’еры і нават жыцця.
З 17 кастрычніка ў кінатэатрах.

 

 

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

Падзяліцца меркаваннем