Робат-фокуснік. TED па-беларуску

Чарговая серыя TED-выступу агучаная намі на беларускую мову пры падтрымцы velcom.

Марка Тэмпэст выкарыстоўвае для сваіх выступаў чароўнага Эддзі, робата шматмэтавага прызначання, створанага для працы ў цесным кантакце з людзьмі.

TED (абрэвіятура ад англ.: Technology Entertainment Design; Тэхналогіі, забаўкі, дызайн) — прыватны некамерцыйны фонд у ЗША, вядомы першым чынам сваімі штогадовымі канферэнцыямі, якія праводзяцца з 1984 года ў Мантэрэі (Каліфорнія, ЗША). З 2009 года праходзіць у Лонг-Бізун (Каліфорнія, ЗША).
Місія канферэнцыі складаецца ў распаўсюдзе ўнікальных ідэй («ideas worth spreading»), абраныя лекцыі даступныя на вэб-сайце канферэнцыі. Тэмы лекцый разнастайныя: навука, мастацтва, дызайн, палітыка, культура, бізнес, глабальныя праблемы, тэхналогіі і забаўкі. У спіс выступоўцаў патрапілі такія вядомыя асобы, як былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, Нобелеўскія лаўрэаты Джэймс Уотсан, Мюрэй Гел-Ман, а таксама заснавальнік Вікіпедыі Джымі Вэйлз.

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

Падзяліцца меркаваннем