Павал Харланчук пра «12 раз’юшаных мужчын».

Павал Харланчук распавёў, чаму мы выбралі менавіта гэты фільм і чаму «12 раз’юшаных мужчын» настолькі актуальны ў сёняшней Беларусі.

«12 раз’юшаных мужчын» — класіка сусветнага кінематографа. Гэты рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праву лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі і абавязковы для вывучэння ў кінаакадэміях усяго свету. Займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі AFI (Амерыканскі Інстытут Кінамастацтва)

12 прысяжных павінны вырашыць, ці забіваў падсудны — падлетак з трушчобаў — свайго бацьку. Калі яго вінаватасць прызнаюць, хлопца чакае электрычнае крэсла, калі не — вызваленне. Згодна закону рашэнне мусіць быць прынята адзінагалосна. Справа здаецца відавочнай, 11 чалавек галасуюць «за» вінаватасць і толькі адзін выказвае сумнеў і прапануе абмеркаваць усё яшчэ раз…

Рэжысёр: Сідні Люмэт
У ролях: Генры Фонда, Лі Джэй Коб, Марцін Болсам, Джэк Уордэн і інш.

12an

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

2 комментария on "Павал Харланчук пра «12 раз’юшаных мужчын»."

  1. Вячаслаў 22.07.2014 из 2:35 пп - Ответ

    Нажаль, незаўсёды ёсць магчымасць паглядзець стужку на кінапоказе. Ці ёсць якія-небудзь іншыя шляхі распаўсюджвання стужак з беларускамоўным агучваннем, акрамя адзіных показаў у Менску?

    • Забізяпа 10.10.2014 из 9:42 дп - Ответ

      Спіс фільмаў у нашай агучцы вы можаце знайсці на movakino.com. Набыць гэтыя дыскі можна калі ў інтэрнэце, то на сайтах imbryk.by і prastora.by

Падзяліцца меркаваннем