Джэймс Кэмеран лічыць «Гравітацыю» лепшым фільмам пра космас + трэйлер

Навукова-фантастычны трылер «Гравітацыя» Альфонса Куарона, прадэманстраваны на адкрыцці Венецыянскага кінафестывалю, атрымаў пахвальныя водгукі не толькі ад журналістаў, але і ад прызнанага мэтра рэжысуры Джэймса Кэмерана. Стваральнік «Аватара» выказаў меркаванне, што «Гравітацыя» — гэта лепшы фільм пра космас ў гісторыі кіно.

Галоўныя ролі ў навукова-фантастычным трылеры «Гравітацыя» Альфонса Куарона выканалі Сандра Булак і Джордж Клуні. На стварэнне стужкі пра касмічную аварыю і барацьбу астранаўтаў за ўласныя жыцці ў рэжысёра Альфонса Куарона сышло некалькі гадоў. Вынік, мяркуючы па захопленых водгуках прэсы, акрэдытаванай на Венецыянскім кінафестывалі, перасягнуў самыя смелыя чаканні і прагнозы.

У шырокі пракат фільм бюджэтам $ 80 млн выходзіць у кастрычніку.

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

Падзяліцца меркаваннем