«Неверагодны містэр Фокс» па-беларуску. Трэйлеры і гісторыя стварэння

foxtitle

 

Поўная прыгодаў гісторыя хітрага ліса і ягонай сям’і, што трапілі ў небяспеку. Злосныя фермеры палююць на іх, але ўсё будзе добра, бо яны адна сям’я! Вытанчаны гумар, цудоўная анімацыя, захапляльны сцэнар і выдатная музыка – усё гэта «Неверагодны містэр Фокс»

Лялечны мультфільм Уэса Андэрсэна паводле аповеда казачніка Руальда Даля («Чарлі і шакаладная фабрыка», «Грэмліны», «Мацільда») вылучаўся на «Оскар» 2009 у намінацыях лепшы мультыплікацыйны фільм і лепшая музыка да фільма, а агулам атрымаў каля 50 розных узнагарод і намінацый. У працы над фільмам бралі ўдзел: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып і Білл Мюрэй. «Неверагодны містэр Фокс» падымае сур’ёзныя пытанні сям’і і сталення ў выглядзе вясёлага мульціка пра звяроў.

Цытата крытыкаў:
Часопіс «Rolling Stone»: «гэты фільм заслугоўвае называцца прарывам»
MTV: «гэта доказ, што ня толькі Піксар здольныя здымаць вясёлыя і кранальныя мультфільмы»

Як ствараўся фільм:

рэжысёр Уэс Андэрсан
ролі агучвалі: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Біл Мюрэй
саундтрэк Александр Дэсплат

Як адбывалася беларуская агучка:

 

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

Линия сращивания компании http://etalon-dv.ru/ - описание оборудования.

Падзяліцца меркаваннем