«Выратаваць містэра Бэнкса» — беларускі трэйлер

Гісторыя пастаноўкі класічнага мастацкага фільма Дыснэй «Мэры Попінз».
Калі Уолт Дысней паабяцаў сваім дочкам зняць кіно паводле іх ўлюбёнай казцы Памэлы Трэверс «Мэры Попінз» , ён нават не ўяўляў, што на выкананне гэтага абяцання спатрэбіцца больш за дваццаць гадоў. У спробе атрымаць правы на экранізацыю кнігі, Уолт сутыкнуўся з нязгодлівай брытанскай пісьменніцай, якая не хацела, каб яе гераіня была «сапсаваная» галівудскім падыходам да стварэння фільмаў. Толькі ў пачатку 60-х яна пагадзілася асабіста прыехаць у Лос-Анжэлес і пачаць перамовы аб экранізацыі.
На працягу двух тыдняў 1961 года, пакуль доўжыліся перамовы з Трэверс, Уолт Дысней выкарыстаў усе хітрыкі . Ён прэзентаваў ідэі і эскізы да фільма, спрабаваў ўразіць пісьменніцу цудоўнай музыкай , напісанай таленавітымі кампазітарамі братамі Шэрман, і нават зладзіў экскурсію ў Дыснэйлэнд. Аднак Трэверс не ішла ні на якія ўгаворы, і знакаміты кінематаграфіст ледзь было не адмовіўся ад сваёй задумы…

 

БЭНКС

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

Падзяліцца меркаваннем