Мсціўцы: эра Альтрона — беларускі цізер

У траўні 2015 на экраны выходзіць працяг экранізацыі коміксаў Marvel пра Мсціўцаў — каманды лепшых супергерояў, што складаецца з Капітана Амерыкі, Жалезнага Чалавека, Халка, Тора, Чорнай Удавы і іншых герояў.

Як вядома, мінулы фільм стаў адным з самых паспяховых у гісторыі кінематографа, сабраўшы 1,5 мільярда даляраў у сусветным пракаце. Кіно сапраўды класна глядзець, яно дынамічнае, захапляльнае. Рэжысёр зрабіў, здавалася б, немагчымае: аб’яднаў вельмі розных супергерояў у адну каманду і зрабіў гэта так удала, што здолеў заадно аб’яднаць усіх іх фанатаў, якія рынуліся штурмаваць кінатэатры.
Ці здолее «Эра Альтрона» паўтарыць поспех папярэдніка?

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

Падзяліцца меркаваннем