«Пасля Зямлі» — беларускі трэйлер

Ад сёння (6 чэрвеня) у Беларусі стартуе новы фантастычны фільм з Уілам Смітам — «Пасля Зямлі». Кажуць, што дзеля ўдзелу ў гэтым фільме Сміт адмовіўся ад галоўнай ролі ў «Джанга Вызвалены». Гледзячы па рэакцыі крытыкі і рэйтынгам абодвух стужак, Сміт моцна памыліўся з выбарам. Шмат хто сцвярджае, што прыгажэйшы трэйлер — лепшае, што ёсць у фільме з нясціплым бюджэтам у 130 мільёнаў даляраў.
Такім чынам, вы можаце проста тут паглядзець лепшыя моманты стужкі на роднай мове і пазбегнуць пахода ў кінатэатр)

 

affter

 

Трэйлер агучваў тэлевядучы, акцёр тэатра і кіно Сяргей Жбанкоў. Дзякуй яму за гэта)

Пераклад: dzina

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

САЙТ ТОП ГИР: top gear 6 СМОТРЕТЬ онлайн

Падзяліцца меркаваннем