«Падынгтан»

«Беларускія ўікэнды» працягваюцца! 19 і 20 лістапада мы пакажам шыкоўны сямейны фільм «Падынгтан» пра легендарнага брытанскага мядзведзіка. Кіно 2014 года з Ніколь Кідман спадабаецца і дзецям, і дарослым. На яго варта ісці ўсёй сям’ёй. Гэта добры, смешны і вельмі мілы фільм.

Білеты можна купіць ужо зараз праз bycard, ці ў касах к-т «Перамога». Кошт — усяго 1,5 рублі. Пачатак сеанса ў суботу і нядзелю а 17:00.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

 

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

Падзяліцца меркаваннем