«47 ронінаў» — беларускі трэйлер

Чарговая экранізацыя знакамітай японскай легенды пра 47 ронінаў, што коштам свайго жыцця адпомсцілі за смерць гаспадара. Гэтым разам у галівудскай версіі і з Кіану Рыўзам у якасці дадаковага героя.

Фільм траскуча праваліўся ў амерыканскім (і сусветным) пракаце. Нягледзячы на дарагія спецэфекты, бліскучыя катаны, містэра “Нэа“ Андэрсана, магію і самураяў (здавалася б, бязпройгрышнае спалучэнне) пры бюджэце ў 175 мільёнаў зборы склалі менш за 85 мільёнаў. Гэты фільм добра б глядзеўся на кінаэкранах ў 80-х гадах. Кардонны сюжэт, лялечныя самураі і відавочны канфлікт паміж жорсткасцю арыгінальнай гісторыі і ванільнасцю галівудскай традыцыі парадзіў пустышку. На кіно можна схадзіць адзін раз і нават сям’ёй, бо нават калі героі робяць сэпукку (рытуальнае самазабойства) ў кадры не паказваецца ані кроплі крыві. Не чакайце, што фільм нешта пакіне для галавы – толькі для вачэй.

Ісці: калі ў вас дзеці-падлеткі, а на “Хобіта” вы ўжо схадзілі. Ці калі вы настолькі любіце Кіану Рыўза, што не прапускаеце ніводнага фільма з ягоным удзелам.

Не хадзіць: калі вас не задавальняе перспектыва выдаткаваць 2 гадзіны на абсалютна прахадны фільм.

sss

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

Адзін каментар on "«47 ронінаў» — беларускі трэйлер"

  1. Лiтвiн з Магiлева 04.04.2014 из 10:56 пп - Ответ

    Дзякуй, хлопцы!!! Добры пераклад, дзе магчыма пабачыць замежныя стужкi у добрай якасцi на роднай мове?

Падзяліцца меркаваннем