3D-друк. TED па-беларуску

Мы пачынаем агучку цікавых выступаў на TED-канферэнцыях.

Гэты выступ прысвечаны 3Д друку.

Як і яго дзядуля, Аві Рэйхенталь робіць рэчы. З той розніцай, што цяпер ён можа выкарыстоўваць 3D-прынтары, каб зрабіць што заўгодна, з практычна любога матэрыялу. Рэйхенталь распавядае пра магчымасці 3D-друку, для ўсяго, ад друкаванай цукеркі да высокатэхналагічных красовак.

TED (абрэвіятура ад англ.: Technology Entertainment Design; Тэхналогіі, забаўкі, дызайн) — прыватны некамерцыйны фонд у ЗША, вядомы першым чынам сваімі штогадовымі канферэнцыямі, якія праводзяцца з 1984 года ў Мантэрэі (Каліфорнія, ЗША). З 2009 года праходзіць у Лонг-Бізун (Каліфорнія, ЗША).
Місія канферэнцыі складаецца ў распаўсюдзе ўнікальных ідэй («ideas worth spreading»), абраныя лекцыі даступныя на вэб-сайце канферэнцыі. Тэмы лекцый разнастайныя: навука, мастацтва, дызайн, палітыка, культура, бізнес, глабальныя праблемы, тэхналогіі і забаўкі. У спіс выступоўцаў патрапілі такія вядомыя асобы, як былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, Нобелеўскія лаўрэаты Джэймс Уотсан, Мюрэй Гел-Ман, а таксама заснавальнік Вікіпедыі Джымі Вэйлз.

Поделиться этой записью

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

Падзяліцца меркаваннем