«Падымаецца вецер» — унікальны анімацыйны фільм цяпер па-беларуску

Распавесці сябрам:

Мы радыя прадставіць адну з самых незвычайных работ японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі ў беларускай агучцы.
3-5 жніўня на ў кінатэатры «velcom cinema» пройдуць ДАДАТКОВЫЯ паказы стужкі «Падымаецца вецер», якая расказвае гісторыю авіяканструктара Дзіра Харыкосі. На беларускую мову фільм перакладзены праектам «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы velcom. 

🎫Квіткі можна набыць тут 

Анімацыя заснавана на падзеях з жыцця японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі, які стаў вынаходнікам вядомых японскіх знішчальнікаў.  Акрамя сапраўднага лёса вынаходніка Харыкосі, яшчэ адной перадумовай для стварэння фільма паслужыла ўласная біяграфія Міядзакі: у некаторых персанажах можна пазнаць яго бацькоў, а адлюстраваны ў фільме свет – гэта свет іх маладосці. Галоўны герой, Дзіра Харыкосі, паказаны летуценнікам, якім з’яўляецца сам Міядзакі:  вядома, што да таго, як стаць мульціплікатарам, ён хацеў быць авіяканструктарам. У аснове сюжэта таксама ляжыць апавяданне пісьменніка Тацуа Хоры «Падымаецца вецер». Слоганам фільма можа служыць цытата самога Дзіра Харыкосі: «Усё, чым я хацеў займацца, – гэта рабіць нешта прыгожае».

Упершыню «Падымаецца вецер» быў прадстаўлены ў 2013 годзе на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У той жа самы кінасезон стужка атрымала прэмію кінакрытыкаў Нью-Ёрка і прэмію Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША як лепшы мультфільм года, трапіла ў асноўныя конкурсныя намінацыі прэмій «Оскар» (2014) і «Залаты глобус» (2014). Там, на прэзентацыі ў Венецыі, Міядзакі аб’явіў аб заканчэнні кар’еры. Зрэшты, у 2016 годзе ён перадумаў. Аднак наступнага фільма прыхільнікам майстра давядзецца чакаць некалькі год, так што «Падымаецца вецер» на дадзены момант – апошняя скончаная работа рэжысёра.

Перад фільмам «Падымаецца вецер» вядомы мульціплікатар выпусціў стужку «Рыбка Поньё», якая таксама была прадстаўлена на беларускай мове ў межах нашага праекта. У чэрвені і ліпені прайшло каля 50 сеансаў «Рыбкі Поньё» па-беларуску.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.