неверагодная гісторыя Ніка Вуйчыча

10 Агульны бал

Сёння мы хочам натхніць вас гісторыяй аднаго моцнага чалавека.

mid1

Гэта Нік Вуйчыч. Ён нарадзіўся з сіндромам Тэтра-Амелія — рэдкім захворваннем, з-за якога у яго не было ані рук, ані ног.
Яго бацька і маці былі ў шоке, калі ўбачылі дзіця ў раддоме.

Сам Нік з дзяцінства праходзіў праз сур’ёзныя цяжкасці, дэпрэсію, калі ён злаваўся на ўвесь свет і на Бога, з-за сваёй бездапаможнасці. І хаця бацькі імкнуліся зрабіць жыццё свайго сына як мага больш паўнавартасным, Нік увесь час думаў, што за чалавекам ён расце.
«Каму я патрэбны, калі я не магу працаваць, нават не здолею ўзяць сваю жонку за руку», — думаў Нік.

nick_vujicic09

Але ў 15 год ён прачытаў у Эвангеллі паводле Яна гісторыю пра сляпога чалавека:
«1. І праходзячы, угледзеў чалавека, сьляпога ад роду.
2. Вучні Ягоныя спыталіся ў Яго: Равьві! хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ўрадзіўся сьляпы?
3. Ісус адказваў: не зграшыў ні ён, ні бацькі ягоныя, але гэта на тое, каб на ім выявіліся дзеі Божыя;
4. Мне належыць чыніць дзеі Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль ёсьць дзень; прыйдзе ноч, калі ніхто ня можа чыніць;
5. пакуль Я ў сьвеце, Я — сьвятло сьвету».
(Яна 9:1-5)

«З таго часу,— распавядаў потым Нік,— я перастаў злавацца на Госпада. Я ўсвядоміў, што я — не проста чалавек без рук і ног. Я — стварэнне Божае. Бог ведае, што і для чаго Ён робіць. І не важна, што думаюць людзі. Бог не адказваў на мае малітвы. Значыць, Ён ​​больш хоча змяніць маё сэрца, чым абставіны майго жыцця.
Напэўна, нават калі б тады раптам у мяне з’явіліся рукі і ногі, гэта не супакоіла б мяне мацней».

У дзевятнаццаць год Нік вывучаў фінансавае планаванне ў універсітэце. Аднойчы яму прапанавалі выступіць перад студэнтамі. На прамову адвялі сем хвілін. Ужо праз тры хвіліны людзі ў зале плакалі. Адна з іх ніяк не магла спыніць слёзы. Яна падняла руку і спытала: «Ці можна мне падняцца на сцэну і абняць вас?». Дзяўчына падышла да Ніка і стала плакаць ў яго на плячы.
Яна сказала: «Ніхто ніколі не казаў мне, што любіць мяне, ніхто ніколі не казаў мне, што я прыгожая такая, якая ёсць. Маё жыццё змянілася сёння».

З тых часоў Нік стаў дапамагаць іншым людзям знайсці тое, што ён убачыў аднойчы ў Эвангеллі. Ён ездзіць па ўсяму свету з матывацыйнымі прамовамі, выступае ў школах, універсітэтах, шпіталях, цэрвках.

nick_vujicic_hall

Нік распавядае, што ягоны сабака любіць яго кусаць. А потым пачынае адбіваць модны рытм.
Пасля гэтага ён кажа: «Калі шчыра, часам вы можаце ўпасці вось так». Нік падае тварам ў стол, на якім стаяў.
І працягвае:
«У жыцці здараецца, што вы падаеце, і, здаецца, падняцца няма моцы. Вы сумняецеся тады, ці ёсць у вас увогуле надзея… У мяне няма ані рук, ані ног! Здаецца, паспрабуй я хоць сто разоў падняцца — у мяне не атрымаецца. Але пасля чарговай паразы я не пакідаю надзеі. Я буду спрабаваць раз за разам. Я хачу, каб вы ведалі, няўдача — гэта не канец. Галоўнае — тое, як вы фінішуеце. Вы збіраецеся фінішаваць моцнымі? Тады вы знойдзеце ў сабе сілы падняцца — вось такім чынам».
Ён абапіраецца ілбом, потым дапамагае сабе плячыма і ўстае.
У зале пачынаюць плакаць.
А Нік працягвае казаць пра ўдзячнасць Богу.

Сёння Нік аб’ездзіў увесь свет. Ён прамаўляў для больш чым 3 мільёнаў чалавек. Ён атрымліваў сотні лістоў, дзе людзі сведчылі, што яго словы ўратавалі іх жыццё. Нік паставіў сусветны рэкорд, абняўшыся за гадзіну з 1749 людзьмі. Напісаў 2 кнігі. Зняўся ў некалькіх фільмах.
У 2012 годзе Нік ажаніўся з прыгажуняй Канаэ Міяхарэ, а ў 2013 годзе ў іх нарадзілася дзіця.

the-incredible-love-story-of-nick-vujicic-and-his-wife-interview-2013-10-19-141501-27

«Звычайна бацькі дзяцей-інвалідаў разводзяцца. Мае бацькі не развяліся. Ці было ім страшна? Так. Ці яны даверыліся Богу? Так. Ці цяпер яны бачаць плён сваёй працы? Менавіта!
Колькі б людзей паверылі, калі б мяне паказалі па тэлевізары і сказалі: «Гэты хлопец маліўся Госпаду і ў яго з’явіліся рукі і ногі?» Але, калі людзі бачаць мяне такім, які я ёсць, яны не разумеюць: «Як ты можаш ўсміхацца?» Для іх гэта — відавочны цуд.
Мне патрэбны мае выпрабаванні, каб я разумеў, наколькі я залежны ад Бога.
Іншым людзям трэба маё сведчанне.
Яны глядзяць у вочы чалавека без рук і без ног і бачаць у іх святло, радасць — тое, да чаго кожны імкнецца».

Мы агучылі для вас на беларускую мову кароткі ролік пра жыццё Ніка Вуйчыча, а таксама караткаметражным фільмам «Цырк Матылькоў», дзе Нік выканаў галоўную ролю.
Глядзіце, натхняйцеся!
І давайце, падобна Ніку, будзем удзячны за ўсё, што мы маем.
Дабраславенняў!

Падзяліцца запісам

  • Facebook
  • Twitter
  • Google Buzz

Падзяліцца меркаваннем