«Беларускія ўікэнды»: апытанка для гледачоў

Распавесці сябрам:

Дзякуй, што былі на праглядзе! Запоўніце гэтую анкету, дапамажыце нам больш даведацца пра нашых гледачоў!

31 Comments on “«Беларускія ўікэнды»: апытанка для гледачоў”

  1. Фільм спадабаўся, дзякуй. Было крышачку чуваць ангельскую мову, трэба было б зрабіць яе цішэй. Беларуская агучка зроблена выдатна, я вельмі рада, што нарэшце можна пабачыць у кінатэатры фільм на беларускай мове!

  2. Мне вельмі спадабалася кінастужка і яе пераклад.Вялікі дзякуй «Кінаконгу» за пераклад і арганізацыю прагляду на беларускай мове «Цудоўнай ласкі» на шырокім экране.Была добрая атмасфера ў кіназалі. Па мне, «беларускія ўікенды», гэта вялікі крок для таго, каб родная мова загучала ў кожным кінатэатры.Наступны раз прыду абавязкова:).
    Крытыка:была чутна ангельская мова, а цалкам усё добра

  3. Дзякуй за такI вечер, проста за iдэю! Фiльм цiкавы. Тема веры раскрыта на усiх узроунях: вера у Бога, вера у себе, вера у сваю справу. Вельмi натуральна дыялогi гучалI на беларускай мове. лiчу, што i за грошы людзi будуць прыходзiць у кiно.

  4. Нашыя суседзі латышы могуць прыйсці ў кінатэатр і паглядзець фільм на сваёй роднай мове, таксама гэта могуць зрабіць рускія, украінцы, палякі. Чаму беларусы на працягу дзесяцігоддзяў пазбаўлены права чуць у кінатэатры сваю мову? Хто прыдумаў такую завядзёнку? Якія сілы падтрыміліваюць існуючае дыскрымінацыйнае становішча? Адкажыце, калі ласка.

  5. Вялики дзякуй за тое, што звярнули увагу на такое пытанне, як агучка кинастужак на нашу мову)) Жадаю далейшага развицця и удасканальвання на гэтым шляху! Наша мова мае шмат яскравых и дасципных выслоу’яу, спадзяюся, вы патрапице их ужыць и распаусюдзиць изноу!!

  6. Спасибо.
    Столкнулся с проблемой, что у моих детей школьный урок «Беларуская мова» самый трудный, а показать им что-либо или послушать на беларускай мове ничего и нет.
    Почему то наша страна не заказывает озвучивание на беларускую мову новых фильмов, а заказывает из Москвы на русской.
    Только когда вырос понял минусы тотальной «руссификации», а ведь в детстве было даже стыдно говорить па беларуску. Когда был студентом в Минске, то даже смеялись над студентами из глубинки. :(
    А ведь такой шанс выпал Нашей стране: впервые в истории стали независимыми, вот бы язык (а значит и беларуский народ) сохранить!
    Обязательно будем посещать Ваши показы всей семьей.

  7. Дзякуй за цудоўную агучку i удалы выбар фiльма. Я ўпершыню быў на вашых паказах i вельмi ўражанны прыгожым гучаннем у кiнатэатры нашай роднай мовы. Вельмi падабалася прадмова гiсторыка перад паказам,якая зрабiла прагляд больш зразумелым. Нягледзячы на жорсткiя сцэны тагачаснага жыцця,пачуццi ад стужкi толькi прыемныя,якiя прымушаюць паразважаць аб каштоўнасцях сучаснага iснавання людзей. А найбольшую асалоду я атрымаў пакiдаючы кiнатэатр i iдучы побач з людзьмi,якiя размаўляюць на роднай мове. Дзякуй вам за прыемны вечар.

  8. Спасибо за возможность посмотреть фильм. Ранее его смотрели дома, но в кинотеатре гораздо впечатлительнее.

  9. Словы падзякi i пашаны за вашу працу! Мы упершыню былi на паказе — няма слоу каб выказаць усе пачуццi! Гдядзелi сямейную стужку «Падынгтан», для дзяцей гэта адзiн з нямногiх выпадкау чуць родную мову, спадзяюся на iншыя))
    Абавязкова буду дзялiцца са знёмымi i наведвацца.
    ПОСПЕХАУ!

  10. Вялікі дзякуй за такі цудоўны і неабходны праект! Патрапілі з братам на «Падынгтона», досыць насмяяліся,атрымалі шмат добрых уражанняў і асалоду ад прагляду фільму на роднай мове. Вельмі спадабаўся як фільм, так і яго агучка. І асобна — цудоўная, быццам бы нейкая «дамашняя» атмасфера ў кіназалі. Напэўна таму, што было шмат дзяцей, і яны вельмі жвава і шчыра рэагавалі на усе падзеі, якія адбываліся на экране :)
    Жадаем праекту поспехаў і абавязкова прыйдзем на наступныя паказы!

  11. Вялікі дзякуй за паказ фільма «Падингтон» на роднай мове! Былі з сынам 8 гадоў. Атрымалі велізарнае задавальненне. Дзіця ўвесь свяціўся ад шчасця! Вельмі чакаем навагоднія і калядныя фільмы на беларускай мове! Мы абавязкова прыйдзем!

  12. Мне 9 гадоў. КIно «Падингтон» я глядзела з бабушкай. Дзякуй англичанам i партнеру паказа — кампанii «Атлант-Тэлекам» .

  13. Вялiкi-вялiкi дзякуй за такую добрую справу! Цудоуны фiльм, цудоунае агучваньне i цудоуная атмасфера у зале! Самае прыемнае, што родная мова лiлася ня толькi з экрана, яе чуваць было з усiх бакоу. Хочацца верыць, што гэта толькi пачатак i хутка ня будзе сенсацыяй кiно цi якое iншае публiчнае мерапрыемства на беларускай мове. Яна натуральна для беларусау, як вада,як паветра…

  14. Атрымаўся самы лепшы паход у кінатэатр! Я вельмі задаволена і фільмам, і цудоўнай ветлівай арганізацыйнай атмасферай перад фільмам. Рэдка наведваю кінатэатры — не для мяне гэта… А калі даведалась, што ёсць паказ сучаснага фільма на роднай мове, адразу ж замовіла квіток. Шчыра дзякую за магчымасць прагляду фільма на беларускай мове! Спадзяюся, што ў далейшым пакаў будзе болей. З усей пашанай да роднай мовы, жадаю поспехаў і развіцця!!!

  15. Выдатная ініцыятыва! І хацелася б адзначыць якасць перакладу і агучкі фільма. Дзякуй вялікі!

  16. Вялiкi дзякуй арганiзатарам i ўсiм тым, хто прымаў удзел у такой добрай iнiцыятыве!

    Глядзелi з мужам «Лютар» i «Падынгтан» — ВЕЛЬМI ДОБРАЯ агучка, на прафесiйным узроўнi!
    На «Падынгтане» былi i слёзы, i смех, i смех скрозь слёзы. Ужо даўно не выклiкаў якi-небудзь фiльм такiх эмоцый! Атмасфера ў зале была сапраўды сямейная, проста святочны вечар.
    Пажадаем толькi жыцця такому праекту!

    1. Хачу дадаць.
      У жыццi размаўляю на рускай мове, але беларускую вельмi люблю.
      Напачатку была думка: можа, будзе здавацца ненатуральным? Але ўсё так добра лягло на душу — i не было нi няёмка, нi ненатуральна ;)

      1. «Напачатку была думка: можа, будзе здавацца ненатуральным?»
        У сэнсе агучка фiльма.

  17. Смотрели «Падингтона» всей семьёй. Это здорово! Классный фильм, классная озвучка. Спасибо авторам проекта и актёрам, вы делаете большое и важное дело. Наступит наконец время, когда наши дети и внуки будут говорить на роднай мове. Спасибо!

  18. Дзякую за якасць працы ў межах праекта. Асабіста я быў уражаны, што нават на апошні сеанс у нядзелю прыйшла такая вялізная колькасць народу. Зала была поўнай.
    Мару пра час, калі ў кожным кінатэатры Беларусі можна будзе глядзець навінкі кіно па-беларуску.

  19. Быў 18-га снежня на праглядзе, атрымаў буклет с мішкам на вокладцы, але быў здзіўлены зместам буклета. Навошта было напаўняць яго рэлігійным зместам? Вы зрабілі такую вялікую і вельмі патрэбную нам працу, я б нават сказаў тытанічую, і можаце ўсё сапсаваць вось такімі закідамі. Я сам гледзячы на вокладку чакаў вясёлы і па-дзіцячаму кранальнага тэксту пра маленькага мядзведзіка, а там Хрыстос нарадзіўся — ідзіце ўсе ў царкву ці касцёл. Боб змяшалі з гарохам. Непрыемны асадак застаўся. Не злуйцеся, вы прасілі крытыку, вось яна. Яшчэ аднаго разу дзякую за патрэбную працу і бачыў вас сёння ў Купалаўскім :)

    1. Паважаны Сяржук, дзякуем за водгук. Паказы адбываліся напярэдадні Раства і мы вырашылі такім чынам павіншаваць наведнікаў.
      Тым больш, што фільм калядны.

  20. Шчыры дзякуй за Вашу працу! Як было прыемна чуць беларускую мову ды яшчэ ў такiм цудоўным прыгожым мульцiку. Мы сядзелi i дзiвiлiся, якая ж ладная агучка.
    Крыху засмуцiла дэманiзацыя вобразу вiкiнгаў (яны неблагiя рабяты былi, ванроўнiкi, мужныя ваяры). Але мяне парадавала Эшлiнг. Без яе хлопчык-хрысцiянiн Брэндан не знайшоў бы арэшкi. Цуд i прыгажосць кнiгi былi б немагчымымi без маленькай фэйры. Кожны знайшоў сваё. Дзякуй яшчэ раз!

  21. Былi на дадатковым сеансе «Таямнiцы Келза», спадабалiся як сама гiсторыя, так i беларуская мова. Арганiзатары праекту сапраудныя малайцы — гэта першы на маю памяць праект з мэтай прыунестi родную мову у кiнатэатр. Атрымауся вельмi якасны прадукт з пазiтыуным водгукам з боку гледачоу. Вы робiце вялiкую i добрую справу у складаных абставiнах — гэта варта павагi i падзякi. Абавязкова наведаем наступныя паказы Кiнаконгу. З крытыкi: крыху зацягнутае уступнае слова — не маглi дачакацца калi ж пачнецца стужка, а таксама слова «рысункi» некалькi разоу у пачатку мультфiльма — па-беларуску гэта вядома «малюнкi».

  22. Дзякуй вялікі! Тут некаторыя крытыкуюць вас за тое, што ў «Кнізе Ілая» праз беларускую мову чутна арыгінальную англійскую, а мне, наадварот, спадабалася, што можна пачуць і ўласныя галасы акцёраў. Усё было выдатна!

  23. Задумка цудоўная: мова, маральныя каштоўнасці (праз рэлігійныя сюжэты), і эстэтычныя (лепшыя фільмы). І, галоўнае, што яна паспяхова рэалізуецца: колькі інтэлегентных маладых твараў у зале, колькі маладых (і не толькі маладых — і дзяцей, і сталых) людзей — беларускамоўных і спачуваючых.

  24. Дзякуй вам за вашу працу, і класны праект!Нам вельмі спадалася:)
    Працягвайце, будзем чакаць наступныя пераклады фільмаў!
    Ці плануеце выпусціць сваі пераклады для дамашняга прагляду?(маю такую мару…)

  25. Дзякуй вялікі!Атмасфера вельмі пазітыўная.Спадабалася ўсё,чакаю працягу беларускіх уікендаў.)

  26. Вялікі дзякуй за прыемныя хвіліны ў кінатэатры! Прагледзеў з задавальненнем і «Шторм:палаючы ліст», і «Жонка даглядчыка заапарка». Ды і ранейшыя паходы на «беларускія ўікэнды» не давалі падставаў для раздражнення. Дай Божа сілы, здароўя, натхнення усім, хто робіць гэтую выдатную справу.Шчырая падзяка тым, хто апякуе праект сваімі фінансамі, розумам, адданасцю і шчырасцю. Як у любой справе, бываюць некаторыя хібы, але, калі справа робіцца шчыра і аддана, то іх будзе з кожным крокам меней, а вынік будзе дасканалым. Поспехаў усім нам на шляху вяртання да Беларусі і беларускасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.