«Падынгтан» па-беларуску! 19 і 20 лістапада к-т «Перамога»

Распавесці сябрам:

«Беларускія ўікэнды» працягваюцца! 19 і 20 лістапада мы пакажам шыкоўны сямейны фільм «Падынгтан» пра легендарнага брытанскага мядзведзіка. Кіно 2014 года з Ніколь Кідман спадабаецца і дзецям, і дарослым. На яго варта ісці ўсёй сям’ёй, гэта добры, смешны і вельмі мілы фільм.

Білеты можна купіць ужо зараз праз bycard, ці ў касах к-т «Перамога». Кошт — усяго 1,5 рублі. Пачатак сеанса ў суботу і нядзелю а 17:00.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

3 Comments on “«Падынгтан» па-беларуску! 19 і 20 лістапада к-т «Перамога»”

  1. Сёння з бацькам пабывала на вашым кінапаказе фільма “медзведзяня Падынгтан”. Упершыню глядзела фільм у кінатэатры на беларускай мове, і гэта было на самай справе выдатна. Ваша праца па арганізацыі і перакладу зрабіла велізарнае ўражанне, якое змяшалася з захапленнем ад добрага фільма, які вы выбралі для паказу. Для дарослых, асабліва для дзяцей, вельмі важна глядзець і чытаць добрыя, напоўненыя любоўю і цеплынёй фільмы і кнігі. Мы жадаем вам поспеху ў будучых вашых праектах і дзякуем ад усёй душы за тое цёплае і роднае пачуццё, якое вы нам дарыце.

  2. Было цудоўна. З нецярпеннем бедзем чакаць наступных паказаў.

  3. Вялікі дзякуй за паказ фільма “Падынгтан” на роднай мове! Былі з сынам 8 гадоў. Атрымалі велізарнае задавальненне. Дзіця ўвесь свяціўся ад шчасця! Вельмі чакаем навагоднія і калядныя фільмы на беларускай мове! Мы абавязкова прыйдзем!

Пакінуць адказ на Татьяна Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.