Чэмпіён свету і вядомыя акцёры ўжывую агучаць знакаміты фільм Mortal Kombat па-беларуску

Распавесці сябрам:

8 жніўня ў кінатэатры «Масква» адбудзецца ўнікальная падзея — легендарны «Мортал Комбат» будзе агучвацца ўжывую з удзелам чэмпіёна свету Віталя Гуркова. Нашы артысты будуць агучваць фільм проста перад вамі, у залі кінатэатра.

Незвычайны кінасеанс пачнецца 8 жніўня ў 19:00. Свае рэплікі «ужывую» са сцэны кіназалы будуць прамаўляць акцёры агучкі «Кінаконга»: Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш. Галоўнага героя фільма – Лю Кана – агучыць вядомы спартсмен і першы двухкратны чэмпіён свету па версіі Kunlun Fight Віталь Гуркоў, а загадкавую прынцэсу Кітану — знакамітая беларуская гімнастка Меліціна Станюта.


Дадатковы паказ 10 жніўня адбудзеецца з дубляжом у запісе. Пачнецца ён а 17:00.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.