Рэгістрацыя на дадатковы сеанс фільма «Лютар».

Рэгістрацыя на фільм “Лютар”.

Спасылка для рэгістрацыі: https://goo.gl/forms/YO4CLKtHZBC5cJzC3

КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ТЭКСТ НІЖЭЙ

Па спасылцы можна зарэгістравацца на бясплатны паказ фільма Лютар у бліжэйшую пятніцу, 4 лістапада. Паказ адбудзецца ў кінатэтры “Перамога”.

Калі па спасылцы рэгістрацыя будзе закрыта, то прыходзьце ў сам кінатэатр. Усяго ў “Перамозе” амаль 500 месцаў і пачынаючы ад 18:00 там у фае будуць раздаваць білеты. Практыка паказвае, што калі прыйсці крыху загадзя (напрыклад, 17:45), то квіткоў хопіць. Звычайна не хапае ўжо тым, хто прыходзяць пасля 18:00.

Такім чынам: для зарэгістраваўшыхся праз інтэрнэт: трэба прыйсці 4 лістапада з 17:30-18:00 у кінатэатр “Перамога” і ў фае атрымаць замоўленыя квіткі, назваўшы імя і прозвішча. Калі ласка, не спазняйцеся! Мы не гарантуем, што пасля 18:00 вы зможаце забраць бронь, бо квіткі пачнуць аддавацца па жывой чарзе.

Для тых, хто не паспее зарэгістравацца па спасылцы: трэба прыйсці ў кінатэатр 31 кастрычніка за гадзіну да паказа (18:00) і ў фае атрымаць квіткі па жывой чарзе. Гэтыя білеты будуць там раздавацца з 18:00 да 19:00 (пачатку паказа), але як сведчыць “Цудоўна Ласка” лепш прыходзіць раней. Пытанні можна задаваць па тэлефоне +375 29 5543459.

Чакаем усіх на бясплатным паказе фільма “Лютар”!

Падзяліцца допісам

  • Facebook
  • Twitter

2 комментария on "Рэгістрацыя на дадатковы сеанс фільма «Лютар»."

  1. Дарья 01.11.2016 из 6:47 пп - Ответ

    Спасибо огромное за прекрасный фильм на нашем родном языке!

  2. Arturo Orsha 02.11.2016 из 10:17 дп - Ответ

    Хто ў вас агучвае — гэта проста бляскуча !!! Такіх галасоў няма на аніводным канале !!! Выбітнасць 379 лэвэла !!!

Падзяліцца меркаваннем