«Я магу толькі марыць»: кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей у беларускім дубляжы.

Распавесці сябрам:

«Кінаконг» прэзентуе новы фільм па-беларуску: 26 красавіка ў пракаце стартуе «Я магу толькі марыць» — кіно пра ўзнікненне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў спеў, які скарыў сэрцы слухачоў. З мільёнамі прададзеных копіяў, спеў «I can only imagine» стаў тройчы плацінавым, узначаліў хіт-парады і названы найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам у сучаснай гісторыі.

Але перад ягоным стварэннем аўтару давялося прайсці праз многія жыццёвыя выпрабаванні — хатні гвалт, пабег з дому, пошукі сябе… Фільм, які напачатку выглядае музычнай біяграфіяй, раскрываецца як глыбокая і кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей, дзіцячыя траўмы, прабачэнне і прымірэнне.

Яшчэ большую сілу гэтай гісторыі надае яе сапраўднасць — фільм распавядае рэальную біяграфію Барта Міларда — 46-гадовага фронтмэна папулярнага амерыканскага гурта «Mercy Me».

Выпушчаны ў 2018 годзе фільм «Я магу толькі марыць» паўтарыў выбухны поспех спева — пры сціплым бюджэце ў $7 млн, ён сабраў у 12 разоў больш — больш за $80 млн. толькі ў ЗША. А цяпер і ў беларускіх гледачоў ёсць магчымасць паглядзець гэты глыбокі і кранальны фільм на вялікім экране, ды яшчэ і на роднай мове ў агучцы найлепшых беларускіх артыстаў.

З 26 красавіка фільм можна ўбачыць у кінатэатрах «Масква» і velcom cinema. Квіткі тут:
https://afisha.tut.by/film/ya_magu_tolki_maryc/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.