Морган Фрымэн заснуў падчас інтэрв’ю (відэа)

Амерыканскі кінаакцёр Морган Фрыман задрамаў падчас інтэрв’ю тэлеканалу Q13 FOX News. Эфір быў прысвечаны прэзентацыі фільма “Цяпер ты бачыш” (Now You See Me), у якім 75-гадовы Фрыман грае разам з 80-гадовым Майклам Кэйнам.

Фрыман некалькі разоў заплюшчваў вочы і, як відаць, спаў, пакуль Кэйн адказваў на пытанні вядучых – Кэйсі Эйчысан і Біла Уіксі. У паведамленні на сайце Q13 FOX News, які вяшчае ў Сіэтле і Такоме (штат Вашынгтон), з гэтай нагоды гаворыцца: “Усё ў парадку, Морган. Мы ўсе ведаем, што голас Біла можа ўбаюкаць”.

Трылер “Цяпер ты бачыш”, зняты рэжысёрам Луі Лэтэр’е, выходзіць у пракат у ЗША 31 мая, а ў Беларусі  – 12 чэрвеня. Паводле сюжэта супрацоўнікі ФБР і Інтэрпола пераследуюць суполку ілюзіяністаў, якія рабуюць банкі. Апрача Фрымана і Кэйна, у фільме зняліся Джэсі Айзенберг, Айла Фішар і Вудзі Харэльсан.

 

Падзяліцца допісам

  • Facebook
  • Twitter

На данном сайте выложены интересные статьи о Америке , из них вы узнаете о том, какие автомобильные дор

Падзяліцца меркаваннем