Форэст Гамп 22-24 верасня к/т «Масква»

22-24 верасня «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам» прэзентуюць культавы фільм «Форэст Гамп».

Праз жыццё галоўнага героя гэтае кіно адлюстроўвае амерыканскую гісторыю другой паловы 20-га стагоддзя і лёс людзей у ёй. «Форэст Гамп» — добры, смешны і сумны фільм — самая паспяховая праца знакамітага рэжысёра Роберта Земекіса. Стужка  атрымала 36 розных узнагарод, у тым ліку 6 статуэтак «Оскар». Сам фільм і ягоныя героі сталіся легендай. Абсалютны “must see” для кожнага чалавека. Гісторыя Форэста Гампа, жыццё якога можна апісаць біблійнай фразай «будзьце як дзеці», шмат адкрые нам пра саміх сябе.
Фільм, агучаны на беларускую мову найлепшымі беларускімі акцёрамі, будзе прэзентаваны ў сталічным кінатэатры «Масква» 22-24 верасня.
Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.

 

Падзяліцца допісам

  • Facebook
  • Twitter

Падзяліцца меркаваннем