Распавесці сябрам:
Дарагія сябры!
Запрашаем на беларускі кінапаказ нідэрландскага сямейнага фільма «Добрыя дзеці не плачуць», які адбудзецца 21 мая а 16:00 ў кінатэатры «Перамога». Уваход вольны!
Гэты добры і сумны фільм распавядае гісторыю 12-гадовай Акі ван Фліт, якая захварэла на лейкемію.
Гэта першы фільм, агучаны «Кінаконгам», які будзе прэзэнтавацца ў кінатэары! Запрашаем кожнага.
Уваход вольны, квіткі можна будзе атрымаць у фае кінатэатра за гадзіну да пачатку сеанса.
21 мая (субота), кінатэатр Перамога, 16:00.
Паказ адбудзецца пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрланды у межах Дзён сучаснага еўрапескага кіно.
Перад паказам адбудзецца кароткі тэматычны выступ заведуючай кансультацыйна-паліклінічным аддзяленнем Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдата медыцынскіх навук, урача-гематолага Вольгі Карась. Будзе магчымасць задаць пытанні.
Гэта цуд,,што за шмат гадоў фільм на беларускай, ды нават у Мінску.
Но, все-равно, как бы радостно не было от этого события, мои дети не хотят тратить время на изучение белорусского языка до уровня национального. Они еще в младших классах, но говорят как взрослые. Зачем этот язык? Физика, химия, математика на русском. Иностранные языки на русском. Телевидение и радио на русском.Где нужен белорусский – нигде. Я отвечаю, а в сердце? Ответ- в сердце белорусский есть, мы будет читать белорусские книги. Давайте поставим свечку белорусскому языку. Сохранить его – дело трудное. Во властных коридорах нет людей, осознающих трагедию. Наверное из-за того, что большая часть в этих коридорах- потомки некоренного населения, а тех, кто осел после 1939 года тут и теперь правит массой.