ДАДАТКОВЫ ПАКАЗ «ТАЯМНІЦЫ КЕЛЗА» 26 САКАВІКА А 17:50

26 сакавіка адбудзецца дадатковы прагляд мультфільма «Таямніца Келза» па-беларуску. Першыя прагляды адбыліся ў межах «Беларускіх уікэндаў» 17-19 сакавіка і прайшлі з аншлагам, так што многім жадаючым не хапіла квіткоў. Таму па шматлікіх просьбах кампанія «Кінаконг» сумесна з “Атлант Тэлекам” і velcom, ладзіць дадатковы прагляд.

Ён пройдзе 26 сакавіка ў кінатэатры «Масква». Пачатак а 17:50.
Квіткі можна набыць у касах кінатэатра, ці на bycard.by

Мультфільм распавядае казачную гісторыю, заснаваную на рэальных падзеях 9 стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Эйдана Пангурбан.

Крытыкіпа ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза» . Стужка была адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключна з намінацыяй на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар.

Дзякуючы найпрыгажэйшай графіцы, якую аглядальнік afisha.ru назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама цікаваму і глыбокаму сюжэту, фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.

У агучцы ўдзельнічалі вядомыя беларускія акцёры: Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Святлана Цімохіна, Уладзімер Глотаў, Зміцер Саладуха.

Падзяліцца допісам

  • Facebook
  • Twitter

Падзяліцца меркаваннем