Новая серыя Свінкі. Працягваем збіраць грошы!

Засталося 10 дзён да канца збора сродкаў і мы выкладаем новую серыю Свінкі па-беларуску.

Сустракайце — «Лепшая сяброўка»! Да Пэпы завітала ў госці яе лепшая сяброўка — авечка С’юзі, і яны цудоўна бавяць час усёй сям’ёй.

Сябры, засталося 10 дзён да канца збора сродкаў на агучку «Свінкі Пэпы». На дадзены момант сабрана грошаў дастаткова для агучкі 65 серый. Мы б хацелі агучыць як мінімум 100, бо ў такім выпадку мы зможам рэгулярна выкладаць серыі ўвесь 2015 год. Калі вы яшчэ не ахвяравалі, гэта можна зрабіць на сайце talaka.by. Нагадаем, што кожны ахвярадаўца атрымае ад нас каштоўны падарунак!

Будзем удзячны за максімальны распаўсюд і водгукі. Нам важна чуць вашае меркаванне. Гэтая серыя выглядае і гучыць па-іншаму, бо мы ўлічылі вашыя заўвагі і прапановы. Спадзяемся, вам і вашым дзеткам спадабаецца :)

Моц гэтай справы ў тым, што мы робім яго разам з вамі. І з вашай падтрымкай ствараецца новы ўнікальны і карысны праект.

Дзякуем за гэта!

Ваш Кінаконг :)

 

Падзяліцца допісам

  • Facebook
  • Twitter

Падзяліцца меркаваннем